Регистрация Вход
Беларуская мова 5 - 9 классы Кондрат
Решено

Текст на белорусском языке научного стиля

272
ОТВЕТЫ

Дзьмухавец -

род шматгадовых травяністых раслін сямейства астравыя. Гэта расліна з

галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй каля 60 см, які ў

верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча. Кветаносная

стрэлка сакавітая, цыліндрычная, усярэдзіне полая, заканчваецца адзіночным

кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак. Квітнее дзьмухавец ў траўні, плоданасіць

пачынае сямянкамі з белым чубком з чэрвеня. Усе часткі расліны ўтрымоўваюць

густы белы малочнападобны сок, які даволі цяжка выдаліць з адзення.


прыклад з навуковага артыкула:  

У выніку аналізу паказчыкаў колькасці асноўных элементаў мінеральнага жыўлення ў лісцях (ігліцы) дрэў гарадскіх зялёных насаджэнняў можна зрабіць вывад, што даступнасць элементаў мінеральнага жыўлення ў гарадскіх умовах намнога ніжэй, чым у натуральных. Асуоўнай прычынай гэтага зяўляецца высокая ступень антрапагенных нагрузак у горадзе і ў першую чаргу на магістральных вуліцах горада, што адмоўна адбіваецца на такіх важных для працэсу засваяльнасці элементаў мінеральнага жыўлення ўласцівасцях глебы, як яё вільготнасць, тэмпература, рэакцыя асяроддзя і інш. Даследаваннямі, праве-дзенымі намі ў гэты ж перыяд, устаноўлена, што вільготнасць глебы ў гарадскіх вулічных насаджэннях складае ў летнія месяцы ўсяго 5—6, што ў тры разы ніжэй, чым у натуральных умовах, рэакцыя глебавага раствору ў асноўным слаба шчалачная і шчалачная (рН ад 6,5 да 8,5), назіраецца пераграванне верхняга 40-сантыметроваіа слоя глебы (да 23—24 °С) , ушчыльненне глебы ў 1,8—2,0 разы вышэй, чым у натуральных умовах, змяшчаецца большая колькасць таксічных рэчываў (свінец, хлор і інш.) .

11
Отв. дан
Для написания вопросов и ответов необходимо зарегистрироваться на сайте